Як будуць развівацца падзеі ў Сірыі?

29 августа 2013

І ці змогуць высновы экспертаў ААН паўплываць на пазіцыю ЗША? Вось, бадай, сёння галоўныя пытанні міжнароднага парадку дня. Папярэднія высновы працы камісіі, якая расследуе выпадак выкарыстання хімзброі ў прыгарадзе Дамаска, могуць быць агучаныя ўжо ў суботу, адразу пасля вяртання экспертаў з Сірыі. Аб гэтым заявіў у Вене Генеральный сакратар ААН Пан Гі Мун. Зрэшты, здаецца, што меркаванне спецыялістаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый не цікавіць краіны Захаду. ЗША, Вялікабрытанія і Францыя рыхтуюцца да нанясення ўдару. Саюзнікі па НАТА ўпэўненыя, што хімічную зброю выкарысталі менавіта ўрадавыя войскі. Як стала вядома сёння, Вашынгтон накіраваў яшчэ два авіяносцы ў Персідскі заліў, а Францыя фрэгат да берагоў Сірыі. Тым часам МЗС Расіі ўпэўнена, што расследаванне хімічных атак не павінна перапыніцца з заканчэннем місіі ААН у мяцежнай краіне. Раней Расія заявіла, што апошні ўдар з выкарыстаннем хімічнай зброі быў нанесены з пазіцый сірыйскіх баевікоў.


Напярэдадні праект рэзалюцыі, якая прадугледжвае выкарыстанне сілы супраць Сірыі, праваліўся ў Савеце Бяспекі ААН - Расія і Кітай дакумент не падтрымалі.