Кадры падрыхтоўкі да дэбатаў Хілары Клінтан

20 мая 2017

Кадры падрыхтоўкі да дэбатаў экс-кандыдата на пасаду прэзідэнта ЗША Хілары Клінтан апублікаваў яе былы памочнік Філіп Райнс. Клінтан, якая прэтэндавала на пасаду прэзідэнта ЗША, перад сустрэчай з Дональдам Трампам рэпеціравала, як ухіліцца ад яго абдымкаў. Хілары ў пачатку дэбатаў ідзе да акцёра, які паказвае Трампа з працягнутай рукой. Ён раскрывае абдымкі і бяжыць ёй насустрач. Клінтан адхіляецца і спрабуе сысці ў бок, але той даганяе яе, хапае за плечы і два разы цалуе ў галаву. Сама Клінтан пракаменціравала гэтую публікацыю, прызнаўшыся, што засмяялася, калі яе ўбачыла.