Кабінет міністраў Нідэрландаў пакуль не будзе ратыфікаваць пагадненне аб асацыяцыі паміж ЕС і Украінай

7 апреля 2016

Гэта звязана з вынікамі рэферэндуму, што прайшоў у каралеўстве напярэдадні. Паводле папярэдніх звестак, супраць падпісання пагаднення выступіў больш за 61%, за - 38%. Яўка крыху перавысіла 32%. Афіцыйны Кіеў назваў рэферэндум "атакай на адзінства Еўропы". Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што яго краіна не зверне са шляху еўраінтэграцыі.

Пётр Парашэнка, прэзідэнт Украіны: "Упэўнены, што стратэгічна гэтая падзея не з'яўляецца перашкодай на шляху Украіны ў Еўропу. Хачу адказна заявіць, што Украіна прадоўжыць ператвараць у жыццё пагадненне па асацыяцыі, забяспечыць стварэнне паглыбленай і ўсёабдымнай зоны свабоднага гандлю з Еўрасаюзам, паколькі гэта з'яўляецца шляхам да мадэрнізацыі ўкраінскай дзяржавы і ўмацаваннем яе незалежнасці".

Пагадненне аб асацыяцыі паміж ЕС і Украінай было вынесена на рэферэндум толькі ў Нідэрландах з-за асаблівасцяў галандскага заканадаўства. Праўда, інструкцый, як дзейнічаць ураду ў выпадку разыходжання яго поглядаў з меркаваннем грамадзян, у законах краіны няма. Таму калі ў Нідэрландах з'явіцца дакладнаая пазіцыя па пытанні асацыяцыі з Украінай, эксперты прадказаць не бяруцца.