Да зоны свабоднага гандлю ЕАЭС далучыўся В'етнам

29 мая 2015

Развіццё фінансавых рынкаў Садружнасці сёння ў Казахстане абмяркоўвалі кіраўнікі ўрадаў СНД. У горадзе Бурабай бакі зацвердзілі стратэгіі транспартнай бяспекі і інавацыйнага ўзаемадзеяння. І сёння ў гадавіну падпісання дагавора аб ЕАЭС прэм'еры завізіравалі пагадненне аб зоне свабоднага гандлю з В'етнамам. Вызначылі і дату наступнага пасяджэння. У Казахстане за ходам рознафарматных перамоў сачыла Ілона Красуцкая.

Упершыню саміт кіраўнікоў урадаў СНД прымае казахстанскі пасёлак Бурабай - адначасова кумысалячэбны курорт. І гэта той рэдкі выпадак, калі прэм'еры могуць не звяртаць увагу на палітычны этыкет. Замест прадугледжаных для кіраўнікоў дэлегацый аўтамабіляў прадстаўніцкага класа прэм'ер-міністры ідуць пешкі. Ацанілі хараство казахстанскай Швейцарыі і адразу пагрузіліся ў шматгадзінную атмасферу важных дакументаў.

У парадным холе на правах гаспадара казахстанскі прэм'ер Карым Масімаў асабіста вітае кожнага з кіраўнікоў дэлегацый. І тут жа неад'емны атрыбут пратаколу - сумеснае фатаграфаванне.

У афіцыйным парадку саміта кіраўнікоў урадаў СНД больш як два дзясяткі пытанняў. Больш за траціну - эканамічныя. Прэм'еры абмеркавалі развіццё фінансавых рынкаў Садружнасці. Акрамя таго, зацвердзілі стратэгіі транспартнай бяспекі і інавацыйнага ўзаемадзеяння.

У перапынку прэм'ерам атрымалася пагаварыць і тэт-а-тэт. Андрэй Кабякоў правёў перамовы з расійскім калегам Дзмітрыем Мядзведзевым. Інтэграцыйныя ініцыятывы кіраўнікі ўрадаў Беларусі, Расіі, Казахстана, Арменіі і Кыргызстана абвясцілі і на пасяджэнні ў еўразійскім фармаце. Беларускі бок прапанаваў падрыхтаваць кампрамісны пералік выключэнняў для скарэйшай ліквідацыі ў ЕАЭС.

Зрэшты, Еўразійскі эканамічны саюз заўсёды адкрыты да дыялогу з замежнымі партнёрамі. Сёння ў гадавіну падпісання дагавора аб ЕАЭС прэм'еры завізіравалі пагадненне аб зоне свабоднага гандлю з В'етнамам. Аналагічныя пагадненні зараз распрацоўваюцца з Ізраілем, Індыяй і Турцыяй. Ствараецца рабочая група і ў дачыненні да Узбекістана.

Усяго ў залах перамоў прэм'ер-міністры правялі каля 10 гадзін. Прынятыя прынцыповыя рашэнні адразу ў кантэксце дзвюх інтэграцый - СНД і ЕАЭС. І, безумоўна, прэм'еры дамовіліся аб чарговай сустрэчы. Плануецца, што наступны саміт кіраўнікоў урадаў Садружнасці адбудзецца ўвосень у сталіцы Таджыкістана Душанбэ.