Да Зямлі нясецца астэроід памерам з небаскроб

21 января 2018

НАСА папярэджвае. Да Зямлі нясецца астэроід памерам з небаскроб. І калі нябеснае цела ўпадзе на нашу планету, то настане ледніковы перыяд. Найбліжэй да Зямлі AJ-129 апынецца 4 лютага. Памер яго можа складаць амаль 2 кіламетры. Гэта больш за самы буйны будынак - Бурдж-Халіфа ў Дубаі, вышыня якога складае 800 метраў. Хуткасць каля 34 кіламетраў за секунду. Гэта ў 15 разоў вышэй за самы хуткі пілатуемы самалёт у свеце - гіпергукавы Х-15.