Да Зямлі ляціць гіганцкі астэроід

27 марта 2015

Паводле ацэнак спецыялістаў НАСА, дыяметр аб'екта можа дасягаць аднаго кіламетра - для параўнання, гэта больш як 10 футбольных палёў. Хуткасць астэроіда - 37 тысяч кіламетраў за гадзіну. Максімальна блізкая да Зямлі дыстанцыя складзе 4 з паловай мільёны кіламетраў, што толькі ў 11 разоў больш чым адлегласць да Месяца, па астранамічных мерках гэта мала. Астэроід упершыню заўважылі напрыканцы мінулага года, і зараз астраномы ўважліва сочаць за яго перамяшчэннем. Эксперты сцвярджаюць, што калі б ён ударыўся аб Зямлю, то зрабіў нашу планету непрыдатнай для жыцця.