Да ЗША набліжаецца трапічны шторм Карэн

5 октября 2013

Хуткасць парываў ветру ў эпіцэнтры дасягае 85 кіламетраў за гадзіну. Згодна з прагнозамі, ужо да вечара шторм, які набярэ сілу і ператворыцца ва ўраган, абрынецца на ўзбярэжжа. У Луізіяне, Алабаме і Фларыдзе ўведзена надзвычайнае становішча. На поўдзень ад Новага Арлеана аб'яўлена эвакуацыя жыхароў. Працу спынілі нафтагазавыя кампаніі ў Мексіканскім заліве. Гэта, у сваю чаргу, прывяло да значнага росту кошту чорнага золата.