Зямлян папярэджваюць пра небяспеку

6 марта 2018

Да планеты ляціць вялізны астэроід. Заўтра ў 10:53 нябеснае цела памерам прыкладна тры футбольныя палі пройдзе на даволі маленькай па касмічных мерках адлегласці ад Зямлі: прыкладна паўтара мільёна кіламетраў. Астэроід валодае дастатковай яркасцю, таму ўбачыць яго можна будзе нават з дапамогай аматарскага тэлескопа.