Да наземнай аперацыі ў Сірыі гатовы далучыцца Катар

15 февраля 2016

Блізкаўсходняя дзяржава будзе змагацца з ІДІЛ, калі атрымае адпаведны запыт ад Саудаўскай Аравіі. Нагадаем, на пачатку лютага Эр-Рыяд заявіў аб гатоўнасці накіраваць вайскоўцаў у Сірыю для барацьбы з тэрарызмам пры ўмове, што магчымую аперацыю ўзгодніць камандаванне міжнароднай кааліцыі на чале са Злучанымі Штатамі Амерыкі. У сваю чаргу міністр абароны ЗША заявіў, што Вашынгтон не разглядае магчымасці адпраўкі ў Сірыю значнага кантынгенту сухапутных войскаў арабскіх краін. Атрады спецназа могуць быць накіраваныя ў рэгіён толькі для вырашэння вузканакіраваных задач.