Да канца года авіякампаніі ЗША змогуць аднавіць 50 % аб'ёму перавозак

12 мая 2020
Авіякампаніі ЗША да канца года дасягнуць толькі паловы дакрызіснага ўзроўню пералётаў. Як паведаміў кіраўнік кампаніі "Боінг", нармалізацыя патоку перавозак у Штатах будзе працяглай і складанай. Раней паведамлялася, што пасажырскія авіяпералёты ў ЗША скараціліся на 95 %. Найбуйнейшыя амерыканскія кампаніі ў суме адправілі больш як 100 тысяч працаўнікоў у неаплачаны водпуск. Тэндэнцыя заняпаду характэрная для ўсёй эканомікі. Згодна з прагнозам МВФ, у бягучым годзе спад у сусветнай гаспадарцы дасягне 3 %.