Знаходку выявілі мясцовыя рыбакі. Тыдзень таму ў Эгейскім моры пацярпела крушэнне лодка, якая перавозіла нелегалаў з арабскай рэспублікі. 8 чалавек патанулі, 15 прапалі без вестак. Адзін з выратаваных бежанцаў апазнаў астанкі дзяўчынкі. Паводле яго слоў, загінуўшую звалі Сена. Раней еўрапейскія СМІ апублікавалі фота сірыйскага хлопчыка Айлана, якога выкінула да берагоў Турцыі. Пасля гэтага ў Старым Свеце ўзнялася хваля спачування да мігрантаў, якія рызыкуюць жыццём, ратуючыся ад вайны на радзіме. Паводле звестак еўрапейскага пагранічнага агенцтва "Фронтэкс", з пачатку года ў ЕС прыбылі 830 тысяч бежанцаў. Больш за ўсё мігрантаў - каля 700 тысяч - прыняла Грэцыя.
Да берагоў турэцкага Бадрума прыбіла цела 4-гадовай сірыйскай дзяўчынкі
23 ноября 2015













