Да 2060 года больш як мільярд людзей будзе стала знаходзіцца ў небяспецы катастрафічных паводак праз глабальную змену клімату, гаворыцца ў новым дакладзе брытанскай гуманітарнай арганізацыі "Хрысціянская дапамога". У найбольшай небяспецы, паводле звестак навукоўцаў, апынуцца ЗША, Кітай і Індыя. Пад вялікай пагрозай гарады Калькута і Мумбаі. Яшчэ восем гарадоў у спісе знаходзяцца ў Азіі, за імі ідзе Маямі. Нагадаем, у снежні ўдзельнікі кліматычнай канферэнцыі ў Парыжы прынялі на сябе абавязацельства скараціць выкіды вуглекіслаты ў атмасферу, не даўшы ёй пацяплець да 2100 года больш як на 2 градусы па Цэльсіі.
Да 2060 года больш як мільярд чалавек будзе знаходзіцца ў небяспецы катастрафічных паводак
16 мая 2016













