Адзін з самых вядомых выканаўцаў у гісторыі рок-н-ролу Фэтс Доміна памёр у ЗША ва ўзросце 89 гадоў. Доміна нарадзіўся ў 1928 годзе і ў сярэдзіне ХХ стагоддзя стаў папулярным выканаўцам рытм-энд-блюзу і адным з заснавальнікаў рок-н-ролу. 35 хітоў Доміна ў розны час траплялі ў чарты часопіса Billboard, 5 яго сінглаў былі прададзеныя тыражом звыш мільёна экзэмпляраў, атрымаўшы залаты статус. У 1986 годзе Фэтс Доміна сярод першых быў уключаны ў Залу славы рок-н-ролу. Яго песні запісвалі Пол Макартні і Джон Ленан, а сам ён спяваў песні "Бітлз". Пра вялікі ўплыў Доміна на сваю творчасць гаварылі шматлікія зоркі шоу-бізнесу - ад Элвіса Прэслі да Элтана Джона.
Фэтс Доміна памёр у ЗША ва ўзросце 89 гадоў
26 октября 2017













