Вядомы акцёр Уладзімір Машкоў адзначае 50-годдзе

27 ноября 2013
Вядомы акцёр, народны артыст Расіі Уладзімір Машкоў адзначае 50-гадовы юбілей. На яго рахунку дзясяткі роляў у кіно - ад злодзея і бязлітаснага забойцы да банкіра і чуллівага бацькі. Найбольш папулярныя работы Уладзіміра Львовіча - Амерыканская дачка, Падмаскоўныя вечары, Алігарх, Кандагар, Тата, серыялы Ліквідацыя і Попел. Выбітны акцёр запатрабаваны не толькі ў Расіі. Нядаўна выйшаў у свет французска-расійскі фільм Распуцін з яго ўдзелам.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Уладзіміра Машкова з 50-годдзем.