Больш як 500 вядучых аўтараў, у тым ліку лаўрэаты Нобелеўскай прэміі, асудзілі размах шпіёнскіх праграм краін, пра якія паведаміў Эдвард Сноўдэн. Літаратары заяўляюць, што магчымасці разведкі і тэхналагічны прагрэс ператварылі ўсіх жыхароў Зямлі ў патэнцыйных падазроных. Дзейнасць спецслужбаў падрывае дэмакратычныя асновы грамадства і павінна быць абмежаваная.
Аўтары петыцыі заклікаюць ААН стварыць міжнародны біль аб лічбавых правах, з дапамогай якога стане магчыма абараняць прыватнае жыццё грамадзян у Інтэрнэце.
Вядомыя пісьменнікі падалі петыцыю супраць электроннай сочкі
11 декабря 2013














