Вядомага опернага спевака Зураба Саткілаву пахаваюць у Грузіі

18 Верасня 2017

Такая была яго воля. Таксама ў Вялікім паведамілі, што цырымонія развітання пройдзе ў тэатры ў сераду.

Народнага артыста СССР не стала сёння на 81-м годзе жыцця. Некалькі гадоў ён змагаўся з цяжкім захворваннем. Пасля аперацыі ў Германіі і курсу хіміятэрапіі тэнар вярнуўся на сцэну, працягваў выкладаць. Зураб Саткілава нарадзіўся ў Сухумі ў 1937 годзе. У дзяцінстве займаўся футболам, нават увайшоў у склад тбіліскага "Дынама", але цяжкія траўмы завяршылі яго спартыўную кар'еру. Пасля кансерваторыі служыў у Грузінскім тэатры оперы і балета. У 60-х стажыраваўся ў міланскім Ла Скала.