Больш за тысячу жыхароў горада Сан-Мігель у Сальвадоры эвакуіраваны з-за вывяржэння вулкана Чапарастыке. Новая фаза вулканічнай актыўнасці пачалася сёлета ў сярэдзіне мая. У панядзелак вулкан выкінуў новы слуп попелу. Апошні раз моцнае вывяржэнне Чапарастыке з лавай адбылося ў снежні 1976 года. 4 гады таму актыўнасць вулкана выклікала моцныя падземныя штуршкі.














