Вывяржэнне вулкана ў Новай Зеландыі

9 Снежня 2019
На новазеландскім востраве Уайт-Айленд прачнуўся вулкан. Падчас вывяржэння там, паводле апошніх звестак, знаходзіліся каля ста чалавек. Ёсць прапаўшыя без весткі і пацярпелыя. Зараз на востраў адпраўлены верталёты аварыйных службаў і брыгады хуткай дапамогі. Уайт-Айленд - адзіны актыўны вулканічны востраў Новай Зеландыі. Апошняе вывяржэнне ўпадабанага турыстамі вулкана было  7 гадоў таму.