Вывяржэнне вулкана ў Эквадоры: вуліцы гарадоў засыпаныя попелам
14 июня 2020
У Эквадоры вывяргаецца вулкан Сангай. 16 гарадоў краіны засыпала попелам. Вогненная гара знаходзіцца на ўсходнім схіле Анд. Выкіды попелу і лавы на гэтым вулкане адбываюцца даволі часта, але на гэтым тыдні яны былі досыць моцнымі, а ўмовы надвор’я спрыялі адчувальнаму выпадзенню попелу. Улады заклікаюць жыхароў гарадоў, дзе праводзіцца прыбіранне вуліц, карыстацца маскамі і выбіраць адзенне, якое максімальна закрывае цела. У шэрагу населеных пунктаў пакуль пад забаронай рух транспарту.













