Ізраільскі ўрад прагаласаваў за аб'яўленне часовага перамір'я ў сектары Газа. Прадугледжваецца, што 50 заложнікаў з ліку тых, каго ўтрымлівае ХАМАС, будуць абменены на 300 арабаў, што знаходзяцца ў ізраільскіх турмах. У анклаў дапусцяць караваны з гуманітарнай дапамогай. Падраздзяленні ЦАХАЛ павінны быць адведзены на ўскраіны горада Газа. Перамір'е прадоўжыцца чатыры дні. Пакуль, аднак, баявыя дзеянні ў рэгіёне працягваюцца. Некалькі гадзін таму ізраільцяне нанеслі ўдар па аанаўскай школе, у якой хаваліся бежанцы. Палесцінскі бок паведамляе аб шматлікіх ахвярах. На сённяшні дзень у рэгіёне загінулі больш як 14 тысяч мірных жыхароў, каля 6 тысяч з іх - дзеці.
Ізраільскі ўрад прагаласаваў за аб'яўленне часовага перамір'я ў сектары Газа
22 ноября 2023













