Ізраільскія навукоўцы выявілі антыцелы, якія атакуюць вірус

5 мая 2020
Ізраільскія навукоўцы паведамляюць аб прарыве ў пошуках лекаў супраць каранавіруса. Спецыялісты з Інстытута біялагічных даследаванняў выявілі манаканальныя антыцелы, якія атакуюць COVID-19 у арганізме чалавека і могуць быць скарыстаныя для стварэння эфектыўнай вакцыны. У найбліжэйшы час інстытут зарэгіструе патэнт, пасля гэтага звяжацца з міжнароднымі кампаніямі для масавай вытворчасці новых лекаў.