Ізраільскія археолагі знайшлі Палац цара Давіда

19 июля 2013
Адкрыццё было зроблена недалёка ад горада Бейт-Шэмеш. Плошча знойдзенага будынка - каля тысячы квадратных метраў. Раскопкі доўжыліся сем гадоў. Усяго на ўчастку было выяўлена два старажытныя будынкі - сам каралеўскі палац і склад. Абодва з'яўляюцца найбуйнейшымі пабудовамі дзясятага стагоддзя да нашай эры на тэрыторыі Іудзейскага царства.