Ізраільская авіяцыя аднавіла абстрэл сектара Газа

16 июля 2014
Гэта адбылося ў адказ пасля таго, як ваеннае крыло ХАМАС у Палесціне адпрэчыла прапанаваны пры пасрэдніцтве Егіпта план мірнага ўрэгулявання. Напярэдадні ўвечары баевікі выпусцілі па тэрыторыі Ізраіля каля 35 ракет. Паведамляецца аб адным загінуўшым у Ашкелоне. Ахвярамі авіяналёту сталі тры палесцінцы. Увогуле з пачатку канфлікту загінулі 200 жыхароў Газы. Кіраўнік ізраільскага МЗС Авігдор Ліберман заклікаў кіраўніцтва краіны пачаць у рэгіёне сухапутную аперацыю і ўзяць палесцінскі анклаў пад свой кантроль.