Ізраіль сілай адкажа на абстрэл сектара Газа

25 марта 2019

Армія абароны накіроўвае дадатковыя злучэнні і пачынае абмежаваную мабілізацыю рэзервістаў.  Нагадаем, выпушчаная ў панядзелак ракета з боку Палесціны трапіла ў дом у цэнтральнай частцы Ізраіля. Пацярпелі сем чалавек, уключаючы дзяцей. Адразу ж пасля абстрэлу прэм'ер-міністр краіны Біньямін Нетаньяху абвясціў аб неадкладным спыненні свайго візіту ў ЗША для асабістага кіраўніцтва сілавым адказам на абстрэл.