Ізраіль гатовы даць усю інфармацыю для расследавання прычын крушэння Іл-20

18 сентября 2018

Армія абароны Ізраіля гатовая даць усю інфармацыю для расследавання прычын крушэння расійскага Іл-20 ля берагоў Сірыі. Пры гэтым падкрэсліваецца, што адказнымі за інцыдэнт з'яўляюцца афіцыйны Дамаск, а таксама Іран і рух "Хезбала". У сваю чаргу кіраўнік Мінабароны Расіі Сяргей Шайгу адзначыў, што "віна цалкам ляжыць на ізраільскім боку", чые лётчыкі прыкрываліся Ілам. Самалёт збілі сірыйскія СПА. На борце знаходзіліся 15 вайскоўцаў. Усе загінулі.