Змучаныя каранцінам людзі пачынаюць бунтаваць у розных канцах свету

7 мая 2020
У Каліфорніі адкрыліся некалькі дзясяткаў магазінаў у адным з молаў горада Юба. Гандляры выйшлі на працу насуперак прамой забароне губернатара. У дзвюх акругах Каліфорніі каранцінныя забароны былі адмененыя мясцовымі ўладамі, чым і скарысталіся ўладальнікі магазінаў. Аднак губернатар абвясціў парушальнікам сапраўдную вайну і зараз шукае інструменты ўздзеяння на непакорлівых

У Аргенціне насуперак забаронам улад на вуліцы выйшлі сотні маніфестантаў. Яны блакіравалі галоўны праспект Буэнас-Айрэса, патрабуючы адкрыць бясплатныя сталовыя для самых бедных гараджан. З-за каранціну многія сталічныя жыхары пазбавіліся прыбыткаў, а ўлады грэбуюць абаронай найбольш уразлівых катэгорый насельніцтва. У выніку дзясяткам тысяч чалавек у літаральным сэнсе пагражае голад.