Абраны прэзідэнт Сербіі прынёс прысягу перад парламентам рэспублікі

31 Мая 2017
Аляксандр Вучыч упершыню ў гісторыі краіны пакляўся на самым старажытным помніку кірылічнага пісьменства - Міраслававым Евангеллі. Нагадаем, Вучыч атрымаў перамогу на выбарах 2 красавіка, набраўшы больш за 55 % галасоў. Прэзідэнт у Сербіі выбіраецца на пяцігадовы тэрмін. Ля будынка Скупшчыны сабраліся некалькі тысяч чалавек, яны віталі Вучыча авацыямі. У сваёй прамове, звернутай да народа, новы прэзідэнт адзначыў, што Сербія мае намер развіваць сяброўскія адносіны з Расіяй.