Кронпрынц Абу-Дабі Мухамед бен Заід Аль Нахаян заняў пасаду прэзідэнта Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Малодшы брат шэйха Халіфы, які памёр напярэдадні, абраны на пасаду Федэральным вярхоўным саветам Арабскіх Эміратаў. Дэ-факта ён кіраваў краінай з 2014 года, пасля таго як былы лідар перанёс інсульт. Мухамед бен Заід - трэці сын заснавальніка і першага прэзідэнта ААЭ.
У 2019 годзе ён наведаў Мінск з афіцыйным візітам, падчас якога пацвердзіў намер умацоўваць адносіны з Беларуссю. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мухамеда бен Заіда Аль Нахаяна з абраннем прэзідэнтам ААЭ.
Абраны новы прэзідэнт ААЭ
14 мая 2022














