З жыцця пайшоў народны артыст Расіі Сяргей Юрскі

8 февраля 2019

Сумная навіна прыйшла з Масквы. З жыцця пайшоў народны артыст Расіі Сяргей Юрскі. Яму было 83 гады. Аб смерці вядомага акцёра і рэжысёра паведаміла прэс-служба тэатра Массавета, у якім ён служыў з 1978 года. Юрскі памёр у бальніцы, дзе знаходзіўся на прафілактычным лячэнні. Прычына смерці не называецца. За сваю акцёрскую кар'еру артыст зняўся больш як у 40 фільмах. Любоў гледача яму прынёс удзел у такіх стужках, як "Рэспубліка ШКІД", "Залатое цяля", "Кароль-алень", "Месца сустрэчы змяніць нельга", "Не бойся, я з табой", а таксама "Каханне і галубы".