З-за ўзгарання на дыспетчарскай вышцы аэрапорт Сіднэя працуе з перабоямі

29 марта 2019

Міжнародны аэрапорт аўстралійскага Сіднэя працуе з перабоямі з-за ўзгарання на дыспетчарскай вышцы. Адтуль эвакуіравалі 20 чалавек. На месца прыбылі пажарныя. У момант працы ратавальнікаў усе рэйсы накіроўвалі ў іншыя аэрапорты, таксама былі адкладзеныя вылеты.