З-за ўрагану "Сіяра" аэрапорты Цюрыха і Жэневы адмяняюць частку рэйсаў

10 февраля 2020
Першымі сілу шторму "Сіяра", які назвалі ў гонар шатландскіх горцаў, адчулі ў Вялікабрытаніі. Там стыхія пакінула без святла тысячы дамоў. З аэрапортаў краіны прыходзяць эфектныя кадры: моцныя парывы ветру перашкаджаюць самалётам прызямліцца, бо моцна раскалыхваюць іх у паветры. А вось лайнер Нью-Ёрк - Лондан дзякуючы спадарожнаму ветру пабіў сусветны рэкорд і прыбыў у пункт прызначэння ўсяго за пяць гадзін! Праз ураган рэйсы адмяняюць аэрапорты Цюрыха і Жэневы, а таксама гавані Германіі. Там, праўда, ураган атрымаў іншую назву - "Сабіна". У Швецыі на поўдні краіны моцныя хвалі знеслі лодку на сярэдзіну возера. Адзін чалавек загінуў, яшчэ аднаго шукаюць ратавальнікі. У краіне прыпынены рух на некаторых трасах, каля 16 000 дамоў абясточаныя. Без святла застаюцца і сотні тысяч людзей у Францыі. На ўзбярэжжы парывы ветру дасягаюць 40 метраў за секунду. Складаная сітуацыя з энергазабеспячэннем і ў Цэнтральнай Чэхіі. Там спрабуюць аднавіць лініі электраперадачы, пашкоджаныя паваленымі ветрам дрэвамі. Ураганны вецер у Польшчы зламаў дах на лыжнай станцыі, загінулі два чалавекі.