Праз ураган прапалі без вестак тры жыхары вострава Эўбея

1 октября 2018

У Грэцыі праз ураган прапалі без вестак тры чалавекі - жыхары вострава Эўбея. Моцны лівень выклікаў паводкі. Струмені вады змывалі аўтамабілі з людзьмі. Пашкодзіла дарогі, дамы, партовыя будынкі. Некаторыя раёны, у тым ліку паўночныя прыгарады Афінаў, у суботу на некалькі гадзін заставаліся без святла. Чатыры дні быў забаронены выхад у мора паромам і суднам з партоў Пірэй, Лаўрыён і Рафіна.