З-за паліўнага крызісу ў Эстоніі закрываюцца прадпрыемствы

14 декабря 2021

Найбуйнейшы цэлюлозны завод Эстоніі спыніў вытворчасць з-за высокіх цэн на электраэнергію. Працу спыніла прадпрыемства кампаніі ў горадзе Кунда. Не дапамаглі нават фіксаваныя цэны на паліва. Кіраўніцтва прадпрыемства звярнулася да прэм'ера-міністра краіны з просьбай знайсці спосаб аднаўлення канкурэнтаздольнасці кампаній рэспублікі. Як гаворыцца ў звароце, у вытворцаў няма магчымасці перакласці на спажыўцоў павышэнне мясцовых цэн на сыравіну і рэсурсы. Уся прадукцыя цэлюлознага завода, аб'ём якой складае больш як 80 мільёнаў еўра за год, ідзе на экспарт у Еўропу і Азію. Зараз Эстонія рызыкуе пазбавіцца гэтай крыніцы даходу.