З-за снежнай буры ў ЗША адмененыя амаль 900 авіярэйсаў

11 февраля 2014
Штармавое папярэджанне дзейнічае ў штатах Джорджыя, Алабама, Тенесі і Арканзас. Шэраг школ і іншых устаноў у гэтых раёнах сёння і заўтра будуць зачыненыя. Снежная бура накрыла практычна ўсё Усходняе ўзбярэжжа ЗША ад Вашынгтона да Бостана. У некаторых рэгіёнах выпала звыш 30 сантыметраў снегу, без электраэнергіі засталіся больш за мільён спажыўцоў. У штатах Нью-Ёрк і Нью-Джэрсі з мінулага тыдня ўведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі.