З-за паўсюднага ўвядзення каранціну ў свеце палепшылася экалогія

18 марта 2020
Пасля аб'яўлення ў Італіі каранціну вада ў гарадскіх каналах Венецыі стала прыкметна чысцейшай - туды вярнуліся белыя лебедзі, рыба і нават дэльфіны. У цэлым  палепшылася і экалагічная сітуацыя ва ўсім свеце. Бо ў шматлікіх краінах Еўропы дзейнічае паўсюдны каранцін, які забараняе людзям выходзіць з дому і карыстацца транспартам. Таму знізіўся ўзровень забруджвання паветра. Гэта стала прыкметна нават з космасу.