Праз непагадзь у сталіцы Казахстана затрымліваюцца авіярэйсы

17 января 2020
Моцная завея ў сталіцы Казахстана. У аэрапорце Нур-Султана  затрымліваецца больш  як 30 авіярэйсаў. Праз стыхію закрытыя некаторыя ўчасткі дарог. Для расчысткі трас выйшлі сотні адзінак тэхнікі. У шэрагу школ адмененыя заняткі. Паводле слоў сіноптыкаў, паляпшэння надвор'я ў найбліжэйшы час не чакаецца. У Казахстане прагназуюцца снежны шторм, галалёд і моцны вецер.