З-за непагадзі ў аэрапортах Чыкага адмянілі амаль 300 авіярэйсаў

24 декабря 2013

Амаль 400 тысяч дамоў на поўначы ЗША абясточаныя з-за моцных снегападаў і ледзяных дажджоў, якія суправаджаюцца парывістым ветрам. Больш за ўсё пацярпеў штат Мічыган, дзе без святла засталіся амаль 300 тысяч чалавек. Магутны цыклон прыйшоў сюды з суседняй Канады. У некаторых раёнах акрамя снегападаў рэзка панізілася тэмпература. У Мінесоце, напрыклад, слупкі тэрмометраў месцамі апускаліся да мінус 42 градусаў. З-за непагадзі ў аэрапортах Чыкага адмянілі амаль 300 авіярэйсаў.