Ад паводкі ў Х'юстане пацярпелі сто тысяч жылых будынкаў

1 сентября 2017

Белы дом папросіць кангрэс падаць экстраннае фінансаванне, каб дапамагчы пацярпелым: у шматлікіх няма страхоўкі. Дональд Трамп паабяцаў вылучыць мільён долараў з уласных сродкаў. Нагадаем, ураган "Харві" забраў 38 жыццяў. Ратавальнікі шукаюць ацалелых. Нафтаперапрацоўчыя заводы і трубаправоды закрыліся, а на хімічным заводзе каля Х'юстана адбылося ўзгаранне. У наступныя тры дні ад Луізіяны да Кентукі чакаецца моцны лівень.