З-за паводкі ў Аргенціне, Парагваі і Уругваі эвакуіраваныя больш за 100 тысяч чалавек

24 декабря 2015

Найбольш складаная сітуацыя ў Парагваі, дзе дзясяткі тысяч з-за праліўных дажджоў і разводдзя рэк жывуць у часовых прытулках. 22 снежня ўзровень вады ў рацэ Парагвай перавысіў 7 метраў. Апошні раз, паводле слоў навукоўцаў, так было ў 1983 годзе. Спецыялісты Нацыянальнага метэаралагічнага ўпраўлення Парагвая звязваюць паводкі з кліматычным феноменам Эль-Ніньё. Як вядома, гэта прыродная з'ява ўяўляе сабою цёплае цячэнне, якое выклікае павышэнне тэмпературы ў экватарыяльнай частцы Ціхага акіяна, што прыводзіць да праліўных дажджоў у Паўднёвай Амерыцы.