З-за магутных снегападаў і завей на ўсходнім узбярэжжы ЗША загінулі 4 чалавекі

15 марта 2017
Адной з ахвяраў стаў вадзіцель снегапрыбіральнай машыны. У яе на чыгуначным пераездзе ўрэзаўся снегапрыбіральны цягнік. Да гэтага трое загінулі ў Мілуокі і Гілфардзе. Стыхія справакавала мноства ДТЗ у ЗША. У Чыкага ў дзвюх аварыях сутыкнуліся 34 машыны. Сямёра пасажыраў шпіталізаваныя. Закрытыя шматлікія школы і магазіны, аэрапорты адмянілі дзясяткі тысяч авіярэйсаў.