З-за ліўняў у Канадзе эвакуіруюць насельніцтва цэлага горада

16 ноября 2021
Паводкі і апоўзні на захадзе Канады.  У правінцыі Калумбія  з-за ліўняў эвакуіруюць насельніцтва горада Мэрыт: 7  тысяч жыхароў перасяляюцца ў суседнія населеныя пункты. Дарогі затопленыя. На адной з галоўных аўтатрас правінцыі разгарнулася выратавальная аперацыя: у горнай мясцовасці апоўзень заблакіраваў каля 100 аўтамабіляў. У пастцы апынуліся не менш за 275 чалавек, у тым ліку 50 дзяцей. У выратавальных работах задзейнічаны  верталёты.