З-за лясных пажараў на поўдні Каліфорніі эвакуіраваны звыш 200 чалавек

22 октября 2019
Моцныя лясныя пажары на поўдні Каліфорніі падступаюць да жылых  дамоў горада мільянераў Пасіфік Палісейдс. Эвакуіраваны звыш 200 чалавек. Справіцца з агнём ратавальнікам пакуль не ўдаецца. Яго тушаць  з дапамогай верталётаў і нават садовых шлангаў. 2 чалавекі пацярпелі. Што стала прычынай узгарання  - пакуль не высветлена. Не выключана версія падпалу.