З-за блэкаўта ў Венесуэле абвешчаны чарговы выхадны

11 марта 2019

У Венесуэле сёння абвешчаны чарговы выхадны. Усё з-за блэкаўта, які працягваецца ў краіне. Паводле інфармацыі Нацыянальнай электрычнай кампаніі, прычынай здарэння стаў сабатаж на электрастанцыі імя Сымона Балівара - найбуйнейшай у краіне. На большай частцы рэспублікі з мінулага чацвярга няма электрычнасці. Абясточаныя некалькі ліній сталічнага метрапалітэна і аэрапорт Каракаса. Зараз вядуцца працы над аднаўленнем падачы электраэнергіі. 

Тым часам энергасістэму краіны пад кантроль бяруць ваенныя.