З Украіны спрабавалі завезці паўтары тоны янтару

17 марта 2016

Польскія мытнікі затрымалі кантрабандыстаў, якія спрабавалі завезці з Украіны паўтары тоны янтару. Шафёр і экспедытар нібыта не ведалі, што перавозяць нелегальны груз прыкладным коштам больш за 6 мільёнаў долараў. У аўтамабілі знаходзіліся ў асноўным неапрацаваныя кавалкі памерам ад маленькіх камянёў да габарытаў страусавага яйка.