У Фінляндыі загарэўся гатэль

21 декабря 2018

З агню ў Фінляндыі выратаваліся больш чым сто чалавек. У горадзе Пудас’ярві на поўначы краіны загарэўся гатэль. Пажар пачаўся на даху, затым шугаў ужо сам будынак. Людзей з памяшкання экстранна эвакуіравалі ратавальнікі. На месцы надзвычайнага здарэння працягваюць працаваць экстранныя службы. Адзначым, гэта адзін з папулярных гатэляў у краіне, які размешчаны ў курортнай зоне.