З корпуса судна, якое патанула ля вострава Лампедуза, былі вынятыя целы 38-мі загінуўшых

8 октября 2013

З корпуса судна, якое патанула ля вострава Лампедуза, куды вадалазам раней не атрымоўвалася дабрацца, былі вынятыя целы яшчэ 38-мі загінуўшых. Судна пацярпела крушэнне ля італьянскага вострава ў чацвер. Да гэтага моманту колькасць загінуўшых паводле афіцыйных звестак дасягнула 232 чалавек. 155 пасажыраў былі выратаваныя.



Аперацыю ўскладняе тое, што карабель, які патануў, знаходзіцца на глыбіні прыкладна 47 метраў і на месцы караблекрушэння моцная падводная плынь. Ратавальнікі мяркуюць, што дзясяткі целаў па-ранейшаму могуць знаходзіцца ўнутры карпусоў. На судне даўжынёй 20 метраў знаходзілася больш чым 500 чалавек. Большасць пасажыраў - выхадцы з Эрытрэі і Самалі.