З Індыі морам паспрабаваў міграваць леў

4 января 2016

Міграцыя, часам, здзіўляе не толькі маштабамі. З Індыі морам паспрабаваў міграваць леў. Жывёліну заўважылі на ўзбярэжжы Аравійскага мора ў штаце Гуджарат. Леў скокнуў у ваду і спрабаваў адплысці ад берага. Праводзіць яго ў дарогу і абмяркоўваць яго лёс сабраўся вялікі натоўп разявак, аднак ратавальнікі прыбылі своечасова. Льва з вады дасталі, усыпілі і аддалі эколагам, каб выпусціць яго на волю ў Гірскі лес.