З Францыі на джыхад паехалі тры пакаленні

9 октября 2014
У Францыі цэлая сям'я з 11 чалавек з Ніцы адправілася ў Сірыю, каб далучыцца да групоўкі Ісламская дзяржава. На джыхад паехалі тры пакаленні, уключаючы бабулю і 6-месячнае дзіця. Французская паліцыя пачала расследаванне. Паводле звестак мясцовых СМІ, усе кантакты з гэтай сям'ёй спыніліся ў верасні, а погляды некаторых яе членаў апошнім часам сталі вельмі радыкальнымі. Усяго за апошнія два гады каля 150 грамадзян Францыі далучыліся да групоўкі Ісламская дзяржава і яшчэ некалькі соцень адправіліся на джыхад у Сірыю.