Напярэдадні ўсё ж адбыўся другі раўнд перамоў паміж Расіяй і Украінай. Вынікі вельмі стрыманыя. Ёсць разуменне толькі ў пытанні сумеснага забеспячэння гуманітарных калідораў. Нагадаем, перамовы адбыліся ў Брэсцкай вобласці.
Пры гэтым Масква і Кіеў абмяркоўвалі адразу некалькі аспектаў: перамір'е, спыненне агню і адкрыццё гуманітарных калідораў. Для расійскага боку прынцыповыя пытанні - гэта нейтральны статус Украіны, дэмілітарызацыя і денацыфікацыя. Кіеў на такія ўмовы не згодны. У найбліжэйшы час адбудзецца новы раўнд перамоў.













