Лула да Сілва - новы прэзідэнт Бразіліі. Кандыдат ад сацыялістаў перамог на выбарах па выніках другога тура - абвясціў Цэнтрвыбаркам краіны. Па выніках падліку - больш як 99 працэнтаў бюлетэняў, Лула да Сілва набраў 50,84 працэнта галасоў. За дзеючага прэзідэнта краіны - Балсанару - прагаласавалі 49,16 працэнта выбаршчыкаў. 77-гадовы палітык узначаліць Бразілію трэці раз. Менавіта падчас яго прэзідэнцтва актыўную падтрымку атрымалі працэсы развіцця супрацоўніцтва ў рамках аб'яднання БРІКС.
Вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Бразіліі
31 октября 2022













